Беларуску Міру (прозьвішча не называецца), якая пражывае ў швэдзкім Сундсвале, а таксама яе сям’ю дэпартуюць з краіны ў сувязі з тым, што яны «позна падалі заявы на атрыманьне віду на жыхарства для дзяцей», паведаміла 25 ліпеня швэдзкае Sveriges Radio.